Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Рэзалюцыя раднага Янчылы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адзіны радны Форуму меншасцей Падляшша ў гэтым скліканні Гарадской рады г. Беластока Славамір Назарук не выключае выхаду з клуба Грамадзянскай платформы, якога ФМП з’яўляецца партнёрам па кааліцыі. Справа ў тым, што 29 лютага радны ад ГП Тамаш Янчыла ў апошні момант перад сесіяй запрапанаваў унесці ў парадак дня заяву аб ушанаванні памяці Праклятых салдат. Раней радны Назарук не ведаў ні зместу заявы, ні планаў унясення яе ў парадак дня. Дарэчы, не толькі ён, але і іншыя члены рады ад ГП, а нават, кажуць, што і сам старшыня клуба Збігнеў Нікітаровіч, не ведалі.

У рэзалюцыі Тамаша Янчылы можа прачытаць: «Рада горада Беластока аддае належную пашану героям антыкамуністычнага падполля, якія ў абароне незалежнай польскай дзяржавы, у барацьбе за права на самавызначэнне і рэалізацыю дэмакратычных памкненняў польскага народа выступілі супраць савецкай агрэсіі і навязанага камуністычнага рэжыму». У ходзе сесіі здзіўлены радны Назарук спытаўся пра стаўленне мясцовых улад да «Бурага» ды сказаў, што ён падтрымае заяву, калі яна ўшануе памяць не толькі Праклятых салдат, але і іх ахвяры. Хацеў, каб у заяве запісаць, што пацыфікацыі ў студзені і пачатку лютага 1946 года, якія адбыліся дзякуючы «Бураму» каля БельскаПадляшскага, «не ўпісваюцца ў дзеянні Праклятых салдат, якія змагаліся супраць навязанай сістэмы». У выніку разгарэлася амаль гадзінная дыскусія. Радны Марэк Хайноўскі прапанаваў дадаць фразу, якая казала б аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF