Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Царскі палац

Размова з Раманам МАЛІНОЎСКІМ, аўтарам макета колішняга царскага палаца ў Белавежы.

— З чаго пачалося Ваша мадэляванне? Калі зацікавіліся? Што было на пачатак? Можа гатовыя мадэлі спярша склейвалі? Ці Вы іншым шляхам дайшлі да такога высокага майстэрства?..

— Да гэтага ўсяго прымусіла мяне хвароба. Пасля шырокага інфаркту — не хапіла дваццаці мінут, каб спынілася сэрца. І яшчэ лёгкі інсульт. Я быў амаль спаралізаваны. Я ў клініцы ляжаў амаль два тыдні пад апаратурай і як мяне прывезлі дахаты, я быў амаль безуладны.

— Даўно гэта было?

— У 2008 годзе, у верасні. Як мяне прывезлі, то пакойная мама мусіла мне дапамагаць. Загадала мне паддацца рэабілітацыі. Яна спярша пінцэтаў ад лекара прынесла і я тыя пінцэты ў руках стараўся авалодаць. Гэтыя практыкаванні з пінцэтамі доўжыліся можа з паўгода. І я ўжо мог тыя пінцэты трымаць у руках. Мама тады кажа: „То ты вазьмі з запалкамі цяпер практыкуйся”. Вазьму запалку, а мне рука дрыжыць. Мама кажа: „Набірай паветра і стрымлівай дыханне”. І я так пакрысе пачаў прыходзіць да сябе. Першыя домікі пачаліся з запалак. Як ужо стаў хадзіць, зайшоў у краму і пабачыў там скрынкі з пад апельсінаў; думаю: пакамбіную нешта з тымі скрынкамі. І я з тых ліштваў, з якіх сплецены згаданыя скрынкі, пачаў рабіць домікі; яны былі тут раней, у Галерэі, цяпер яны ў Белмузеі ў Гайнаўцы. Так пачалося і я акрыяў, толькі яшчэ з моваю ў мяне цяжка. І іншыя хваробы прычапіліся, у тым ліку дыябет. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF