Ніва № 08 (3119), 21 лютага 2016 г.

Пастулат Стэфана

Міраслаў ГРЫКА

Перадаю за «Выбарчай газетай» абтрапаную з пылу інфармацыю: у Беларусі адкрылі дзяржаўны завод... самагонкі. Яе масавая вытворчасць і продаж мае зацікавіць не толькі беларускіх, але і замежных аматараў высакаградусных напояў. Па меншай меры, надзею на тое выказваюць дырэктары гарэлачных заводаў, што застаюцца на дзяржаўнай зарплаце. Ліцэнзію на вытворчасць гэтага напою атрымала Слонімская фабрыка він, размяшчаючы яе вытворчасць у адноўленай з нуля самагонаварні ў вёсцы Айцова, у 7 км ад польскай мяжы. Кажуць, у продаж ужо з’явіліся першыя прадукты: «Першачок традыцыйны» на 42 градусы і «Першачок люты» на 47. Цікава, якія яны на смак? Сумняваюся, што захаваюць яны свае першабытныя каштоўнасці, як тая самагонка, якую гоняць з душой на плячы, што дадае асаблівага характару нелегальным дыстылятам.

Для маладых людзей адурманеных абыякім півішчам, важны напамін: «бімбэр» ці самагонка інакш «księżycówka» або альтэрнатыўна «krzakówka», гэта высакаградусны алкагольны напой, які традыцыйна вырабляюць у хатніх умовах, як правіла, са збожжа, бульбы або буракоў, шляхам перагонкі. Асабіста я пакаштаваў самагонкі з бручкі — агідная! Аб «цукроўцы» лепш не згадваць. Але сябры з Украіны прыслалі мне аднойчы радасную бутэлечку самагонкі з гарбуза — поўнай сонечнага смаку. Расейцы, спецыялісты па гэтай тэме кажуць, што найгоршая самагонка лепшая ад буйнапрамысловай гарэлкі. Як прызналася Людміла Петрычэнка, жыхарка Екацярынбурга — што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF