Ніва № 07 (3118), 14 лютага 2016 г.

Крамная палітыка

Міраслаў ГРЫКА

Некалькі дзён таму пахадзіў я сабе па будаўнічых маркетах. У Гайнаўцы ёсць іх па меншай меры тры. Кожны поўны тавараў. Інструменты, фарбы, дываны, люстры, элементы з больш ці менш выразным вызначэннем што да чаго, шрубы, машыны. Хочаш аднавіць кватэру — можаш выбіраць з дзясяткаў фарбаў, падлогавых пакрыццяў, шпалераў, пэндзляў і нават фіранак. Я бездапаможна паглыбіўся ў гэты мурашнік рэчаў і... цэн, варухлівых як мурашы. Артыкулы быццам бы такія самыя, але нюанс — іншы вытворца. Ашалець можна! Палітычна здурнець.

Давайце глянем на такі будаўнічы маркет... Пакупнікі там у меншасці. Мабыць, іх нават менш чым прадаўцоў, кансультантаў, экспертаў і дарадцаў. Затое большасць з іх гэта звычайныя гледачы — заблукаўшыя сярод паліц, учадзелыя ад стымулаў куплі, коштавых спакус, нерашучыя, заблытаныя ад мноства прадуктаў — з большменш вытанчанай формай. Людзі з невялікай колькасцю грошай у кішэні ці без крэдытаздольнасці. Значыць, без сталай працы. Усе адзін на аднаго падобныя. У гэтак жа несамавітым абутку, абыякім адзенні. Ананімныя, хоць і з характэрным нумарам ідэнтыфікацыі — гэтай лічбавай татуіроўкай цывілізаванага свету, прыпісаным да твайго імя, даты нараджэння і полу. Дастаткова інфармацыі, каб вызначыць чалавека, але недастаткова, каб вызначыць яго матэрыяльнае і сацыяльнае становішча, яго культурныя і сацыяльныя комплексы, амбіцыі і погляды. Нарэшце, і мары, даступныя для ўсіх у невычарпальным выбары. І яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF