Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Крынскі каларыт

Іаанна ЧАБАН

І вось, ідучы па заснежанай вуліцы з адрасамі некалькіх крынскіх старажылаў у запісной кніжцы, усведамляю сабе, што са спадарыняй Янінай не бачыліся мы з лета. Адна з найстарэйшых жыхарак Крынак вельмі любіць апавядаць і, вядома, любіць, калі яе слухаюць. Такіх магчымасцей у яе няшмат, хаця вялікая хатапалац заўсёды заселена. Неадкладна рашаюся зрабіць ёй мілы сюрпрыз.

Вітае мяне жанчына гадоў за шэсцьдзясят. Бачу яе ўпершыню. Апякунка? Ветліва запрашае ўвайсці ў сярэдзіну, прапануе цёплыя шлёпанцы.

— А спадарыня Яніна яшчэ жыве? — пытаю з непакоем.

— Вось толькі што з бальніцы вярнулася. Яшчэ слабая. Прысядзьце, калі ласка, зараз яе падрыхтую.

Спосаб паводзін і слоўны запас жанчыны здраджваюць высокі ўзровень адукацыі і вынесенага з хаты выхавання.

Прыехала сюды з другога канца Польшчы, каб ратаваць сваю маці, а можа правесці супольна апошнія яе дні. Сапраўды Яніна за апошнія паўгода пастарэла быццам на некалькі дзясяткаў гадоў. Праўду кажучы, застаўся толькі цень чалавека, які зусім здаўся на апеку і кіраўніцтва любімай дачкі.

— Калі б не дачка, мяне ўжо на гэтым свеце не было б, — ціха прызнаецца Яніна. І гэта адно з нешматлікіх яе выказванняў, якое прагучала ў час сустрэчы. У шпіталі наведалі яе ўнукі і праўнукі, але зусім гэтага не помніць, быццам нікога не было. Мяне пазнае і шчыра ўсміхаецца, прадстаўляе зацікаўленай дачцэ.

І тут пачынаюцца клопаты. Беларускі тыднёвік, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF