Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Амбудсмен мала разбіраецца

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амбудсмен (заступнік грамадзянскіх правоў) доктар Адам Боднар у рамках кансультацыйных сустрэч з прадстаўнікамі розных асяроддзяў наведаў Беласток, Сямятычы, Гару Грабарку, Сейны, Сувалкі і Ломжу. Мэтай сустрэч было «дыягнаставаць самыя важныя праблемы ў галіне правоў чалавека, шукаць рашэнні, закранаць важныя пытанні, якія адносяцца да сектара НДА і адкрытага грамадства». Размаўляў аб праблемах выканання на Падляшшы грамадзянскіх правоў, у тым ліку аб дыскрымінацыйных практыках, а таксама аб становішчы грамадскіх арганізацый і сітуацыі нацыянальных і этнічных меншасцей. Выступіў ён у ролі мадэратара ў час беластоцкай дэбаты аб правах нацыянальных і этнічных меншасцей у святле 35 артыкула Канстытуцыі.

Адам Боднар на пасаду амбудсмена быў прызначаны ў ліпені мінулага года галасамі кааліцыі ГППСЛ і СЛД. Тады супрацівіліся гэтаму дэпутаты ад ПіС. На працягу некалькіх дзён падляшскага раўнда сустрэч (2730 студзеня) падчас прэсканферэнцыі ў Беластоку паведаміў:

— Кожны год да амбудсмена паступае 6070 тысяч спраў. Гэта, у асноўным, скаргі. Многа спраў тычыцца інваліднасці, не хапае падрыхтаваных чыноўнікаў з адчувальнасцю іх патрэб. Яшчэ адной праблемай з’яўляецца пытанне аб недзеяздольных асобах. Многія пытанні датычаць ЗУС, судоў і пракуратуры, ці правоў работнікаў. Спраў нацыянальных і этнічных меншасцей не так шмат.

У Сямятычах амбудсмен выявіў сярод іншага, што няма там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF