Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE (частка VII)

Марыя САШКА

Праз месяц — неба зноў услалася цемнатой. Гэта самалёты закрылі сонца!.. Яны ляцелі высока, значыць далей, пэўна на Кіль і Любеку, мо й на Шверын ці Расток?.. У Любецы на заводзе быў Тамашка. Ён — не змог прыехаць!.. Учора прыйшло пісьмо: іх перавозяць на захад, у Дзюсельдорф, адлучацца нікому не даюць!.. Самалёты, вось, паляцелі — да іх!!! Яны ўспелі выехаць?!. Надзін закамянела, ведала толькі: абгледзіць малога і — у парнікі, у агарод!!! Калі б НЕ ГЭТА — яна магла б ашалець!!!

Паўля завезлі ў Гамбург... Кантузія!.. Ён чуе, трудней з левым вушкам... Але — мова можа і не вярнуцца, ніколі!.. Ён пачаў лепш есці, спаў, ужо больш не зрываўся, не крычаў, але і не разлучаўся з Надзін...

Nadine папрасіла: — Герр Бухгольц, вы будзеце ведаць, прапішыце слаўцо ў Любеку, папытайце пра завод, ён на Фрыдрыхштрассе, там Тамашка, Касцюшка... Трэці месяц няма пісьма, а там былі таксама самалёты!..

— Добра, донька!.. — так гаспадар яе цяпер называў увесь час! Ён напісаў і другі ліст, у Осла, Курту і сястры сваёй, Элізе: — У нас тут, хоць быў налёт, усё ціха, жывем спакойна, працуем... Цалуюць вас усіх нашы: мамабабкаГрэтхен, мама Шарлота, малы сарванец Паўль — які як на дражджах расце, разумнік і красаўчык, і я, ваш стары Франц!.. І ўсе работнікі нашы ў здароўі, ніхто тут не загінуў! Усё стаіць на даўнім месцы!.. Гаспадар Бухгольц ведаў, што для Курта значаць словы «ўсе работнікі нашы ў здароўі»!.. Перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF