Ніва № 06 (3117), 07 лютага 2016 г.

Сумная 70-я гадавіна

Аляксей МАРОЗ

29 студзеня ва Успенскай царкве ў Кляшчэлях, а пасля каля крыжоў у Залешанах сабраліся жыхары гэтай вёскі, наваколля і прыезджыя, каб памаліцца за душы трагічна загінуўшых 29 студзеня 1946 года аднавяскоўцаў. Адзначылі яны 70ю гадавіну спалення вёскі і забойства часткі яе жыхароў жаўнерамі атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, камандзірам якога быў Рамуальд Райс, псеўданім «Буры». Пасля малітваў каля крыжоў у Залешанах былі ўскладзены кветкі. 26 студзеня Рада горада БельскПадляшскі і 28 студзеня Рада Гайнаўскага павета прынялі заявы, у якіх ушанавалі памяць ахвяр атрада «Бурага», загінуўшых у перыяд 29 студзеня — 2 лютага 1946 года. 31 студзеня ў царкве Праваслаўнага манаскага жаночага дома велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах, якім кіруе ігумення Елізавета (Нічыпарук), іераманахі Мужчынскага манастыра велікамучаніка Дзмітрыя з Сакоў і вернікі маліліся за душы загінуўшых у пасляваенны час.

— Памятаем і молімся, каб тое, што тут здарылася, больш не паўтарылася, каб Бог праз добрых людзей адхіліў ад такіх трагедый. Да гэтага ўсяго давёў д’ябал. Калі будзем любіць Бога, будзем любіць іншых людзей, пазбегнем падобных трагедый, — сказаў настаяцель Успенскага праваслаўнага прыхода ў Кляшчэлях і дэкан Кляшчэлеўскай акругі мітрафорны протаіерэй Мікалай Келбашэўскі.

Кветкі каля крыжоў усклалі стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк і бургамістр Кляшчэляў Аляксандр Сяліцкі. Спадарожнічалі ім ігумення (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF