Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Беластоцкія вершы Андрэя Чэмера

Сяргей ЧЫГРЫН

Пад псеўданімам Андрэй Чэмер на старонках беларускага друку выступаў мемуарыст, педагог, журналіст і грамадскі дзеяч з Вільні Аляксей Анішчык (19122007).

Складаны лёс быў у гэтага чалавека, хаця пражыў ён шмат гадоў. Нарадзіўся на хутары Мондзіна на Наваградчыне непадалёку ад возера Свіцязь. Закончыў Наваградскую беларускую гімназію, а потым эканамічны факультэт Універсітэта ў Познані.

Перад Другой сусветнай вайной Аляксей Анішчык апынуўся ў Варшаве. А калі пачалася вайна, запісаўся ў батальён абароны польскай сталіцы, за што быў пазней узнагароджаны медалём.

Пасля капітуляцыі Польшчы вярнуўся на Наваградчыну выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў школе. А потым пераехаў на Беласточчыну, дзе быў прызначаны дырэктарам школы, некалькі разоў у Беластоку сустракаўся і гутарыў з Хведарам Ільяшэвічам — рэдактарам беластоцкай беларускай газеты „Новая дарога”.

У гады вайны Аляксей Анішчык працаваў выкладчыкам настаўніцкай семінарыі ў Наваградку, удзельнічаў у рабоце ІІ Усебеларускага кангрэса. Пасля вайны жыў у Кракаве, працаваў у розных выданнях. Але ў 1948 годзе яго арыштоўваюць савецкія спецслужбы і прывозяць у Мінск. Савецкі трыбунал прыгаварыў яго да расстрэлу, аднак смяротнае пакаранне хутка было заменена на 25 гадоў лагераў строгага рэжыму.

На Поўначы Аляксей Анішчык адбыў 14 гадоў і вярнуўся дамоў.

Аднойчы ён напісаў ліст у беластоцкую „Ніву”, а праз пэўны час атрымаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF