Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Пад ветракамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Студзеньская пятніца. Досвітак. На прыпынку БеластокСтадыён чакаю цягніка ў напрамку Чаромхі, які мае там з’явіцца каля трынаццаці хвілін да сёмай. Чакаюць яшчэ тры асобы. Цягнік не прыязджае. Пасля паўгадзіны прыязджае сустрэчны поезд, а гэта абазначае, што час адпраўлення цягніка ў Чаромху становіцца загадкай. Чакаючы народзік разыходзіцца хто куды...

У наступны дзень такі ж поезд прыязджае пунктуальна. Пытаю правадніка, чаму поезда не было суткамі раней, але ён нічога не ведае, бо той дзень быў яму выхадным...

Падарожжа ў зімовы досвітак дазваляе любавацца нерукатворнай графікай, якая дынамічна прасоўваецца за вокнамі вагона. У тую пару прырода дальтанічная, двухколерная — у белых і шэрых пейзажах, але багацце ўзораў непаўторнае.

На палях паказваюцца групкі казуль. Ад чалавека яны ўцякаюць, але да поезда ставяцца даволі даверліва і з цікавасцю прыглядаюцца гэтаму дзівосу, які ў свежым снезе прасоўваецца даволі ціха, без пагрозлівага грукату.

З поезда злажу на прыпынку Падбелле. На пероне і далей, да дарогі, што з Падбелля вядзе ў напрамку Тапчыкал, прачышчана ад снегу вузкая палоска. І здавалася б, што калі ў такім бязлюдным месцы, якім зараз сталі нашы чыгуначныя прыпынкі, расчышчана ад снегу кволая сцяжынка, то ўжо напэўна і больш важная дарога таксама прыбрана ад гэтага не ўсім выгаднага пуху. Каліськалісь, калі людзі карысталіся санямі з конскай цяглавой сілай, снег быў нават пажаданы для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF