Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Проста Лукша з Цісоўкі

Міра ЛУКША

— А, гэта ж мы дзякуючы твайму дзеду, Мікалаю Лукшы з Ціcоўкі здабылі школу ў Міхалове, наш ліцэй! — прызнаўся на канферэнцыі ў БельскуПадляшскім, прысвечанай Мікалаю Гайдуку, вучань таго агульнаадукацыйнага ліцэя, пасля яго дырэктар Базыль Нядзвецкі. А Мікалай Гайдук, які нейкі час працаваў у Міхалоўскай гміне, разведаўшы, што я, маладзенькая журналістка «Нівы», што расклалася са сваёй друкавальнай машынкай у кабінеце, дзе з ім працаваў яшчэ і Міхась Хмялеўскі — унучка таго Лукшы з Цісоўкі, сказаў: «А, ты ўнучка таго «народнага адваката»! Пісаў ён усім заявы, пісьмы ў суды і розныя ўстановы, вельмі талковыя, і паспяхова ўсё афармлялася. Сам я іх чытаў. Калі чалавек не ведаў, што рабіць, дык і сам ехаў з ім ва ўстанову, заступаўся. Ён жа і выхадзіў нам у міністэрстве наш ліцэй! — дадаў з гонарам выпускнік Міхалоўскага ліцэя з атэстатам сталасці нумар «2». А тая машынка — крыху вышчарбленая ад пастаяннага пастуквання ў шрыфт спрацаванымі пальцамі «Erika» стала гераіняй аднаго з маіх вершаў, прысвечаных Тутэйшым, вялікім звычайным людзям на роднай зямлі.

— Дарагое дзіця! Не важна, у якой форме ты памагаеш людзям. Ці ты пішаш, і на чым ты пішаш. Вазьмі пасля маёй смерці маю машынку, якая памагала многім. Пішы, нясі далей добрае слова, — сказаў мне дзед, калі пісалі мы разам манаграфію Ялоўскай зямлі, спісвалі гісторыі з ваколіц Навасад, Шымак, Цісоўкі, а я на старым цяжкім шпулечным магнітафоне (купілі мы яго з братам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF