Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Трэба было напісаць

Уршуля ШУБЗДА

Яшчэ адзін дапаможнік для вывучэння родных традыцый — кніжка аўтарства Аліцыі Станько „Трэба напісаць...”, былой бібліятэкаркі з Ласінкі, днямі мела сваю прамоцыю. Зборнік змяшчае ў сабе каля трыццаці сцэнак, якія ставяцца школьнымі тэатральнымі калектывамі. Кніга напісаная на пяці мовах — апрача беларускай і яе мясцовых дыялектаў можна тут знайсці дыялогі да пастановак на польскай ды ўкраінскай мовах.

На прамоцыі кніжкі, якая прайшла ў мясцовай святліцы ў Ласінцы, сабралася амаль цэлая вёска ды госці з Гміннай управы ў Нарве. Усім было цікава пачуць родныя „гавэнды”. А нагода была не абыякая, таму што тэатральныя групы школьнікаў з Нарвы прадставілі некаторыя сцэнкі аўтарства Аліцыі Станько. На гэтай адмысловай сустрэчы з’явіліся нават тыя дзяўчаты, якія ў дзевяностых гадах гулялі ў школьны тэатр у ласінскай школе. Якраз дзякуючы сцэнарыям любімай бібліятэкаркі ласінская моладзь расслаўляла гісторыю і мову сваёй ваколіцы на ўсю Беласточчыну.

— Калі я працавала ў бібліятэцы, часта дзеткі прыходзілі і прасілі мяне падрыхтаваць ім сцэнкі на конкурс тэатральных форм у Кляшчэлях, ці на „Беларускую гавэнду” ў Гайнаўцы, — кажа аўтарка кніжкі Аліцыя Станько.— Я ведала характар і тэмперамент дзетак. У бібліятэцы не было кніжак ці тэкстаў, якія адпавядалі б патрабаванням такіх конкурсаў. Трэба было нешта стварыць сваё.

І сапраўды тэксты аўтарства Аліцыі Станько гэта жывыя аповеды людзей. Дзякуючы спісаным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF