Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Куцця ў Арэшкаве

Аляксей МАРОЗ

У Непублічнай падставовай школе ў Арэшкаве вучні, настаўнікі і бацькі штогод арганізуюць куццю, у час якой дзеткі прэзентуюць калядныя прадстаўленні, спяваюць калядкі, дэкламуюць адпаведныя акалічнасці вершы. Сёлета ў прыгожа аздобленай спартыўнай зале школы ўся сустрэча прайшла ва ўзнёслым святочным настроі.

5 студзеня ў школе сабраліся бацькі, якія загадзя падрыхтавалі посныя стравы і накрылі стол, школьнікі, некаторыя выпускнікі і настаўнікі. Дзень раней вучні і іх педагогі ўпрыгожылі спартыўную залу, у якой красавалася вялікая ёлка з анёламі, ланцужкамі і звёздачкамі. У цэнтральным месцы спартзалы на пакрывале ў чатыры нічаніцы вісела ікона Збавіцеля, а побач — вышываныя ручнікі. Прыгадаю, што ўзоры даўняга рукадзелля (пакрывалы, вышываныя ручнікі, абрусы, саматканая вопратка, хатнія і гаспадарскія прылады працы) захоўваюцца тут у школьнай хатцы. Пасля афіцыйнага выступлення дырэктар школы Тамары Крайнік, вучні выступілі з мастацкай часткай, якую завяршыў абрад «Каляднікі», падрыхтаваны навучэнцамі беларускай мовы і настаўніцай беларускай мовы Ірэнай Герасімюк. Спачатку разам са сваёй настаўніцай удала выступілі дашкольнікі, пасля цікава запрэзентаваліся наймалодшыя вучні і іх старэйшыя сябры, якія спявалі, дэкламавалі вершы і цікава прэзентаваліся ў кароткіх і даўжэйшых сцэнках.

— Вучні, якіх я рыхтавала да выступу, дэкламавалі вершы і праспявалі песню, — сказала настаўніца Каміля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF