Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

ЗАНІ. Попел і памяць. 2 лютага 1946 г.

Ян МАКСІМЮК

Рэдакцыя «НІВЫ» цягам 2016 года будзе прыгадваць нашым чытачам рэпарцёрскія матэрыялы нашых журналістаў, якія пісалі пра трагічныя пасляваенныя падзеі з жыцця беларусаў Падляшша. Большасць з іх публікавалася ў кнізе «Час трывогі і надзеі. Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (19441956)», выдадзенай нашай рэдакцыяй у 2007 годзе.

Памяць ведае больш, чым слова можа сказаць. Памяць ведае больш, чым слова хоча сказаць. Памяць, не слова, хоча сказаць усё i не можа.

Тое, што ў словах.

Успаміпае М. К.: Гэта было ў суботу, якраз выпалі польскія Грамніцы. У нас у хаце была я з сястрою, мама, малодшы брат Ёзік, тата драмалі на зэдліку каля печкі. На вячоркі прыйшлі дзве мае сяброўкі, адна прала на калаўротку, другая вязала на прутках. Старшы брат Уладзік забег у хату i кажа, што паляць Шпакі. Відаць зарыва i дым. I выбег. Мама кажуць, што трэба павыносіць з хаты, бо прыйдуць i нас спаляць. Потым хтось грукнуў у дзверы, тата выйшлі i ў хату ўжо не вярнуліся. Потым стрэлілі ў акно, i згасла карбідоўка. Мы пападалі на падлогу. Я падняла галаву i бачу цераз акно, што i наша вёска ўжо гарыць. Ідзі на гapy i павынось што, кажа мне мама. Я пайшла i бачу з гарышча, што людзі пабітыя на вуліцы ляжаць. Бо на вуліцы ясна, як удзень, ад агню. Зыходжу i кажу маме. Мама ўзялі польскую ікону, была ў нас адна, i выйшлі на двор. Мы ўсе за ёю. Брат, я памятаю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF