Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Культура з выключэннем?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беластоцкія ўлады пачынаюць серыю сустрэч з мэтай распрацоўкі культурнай палітыкі горада. Удзельнікамі сустрэч будуць — пералічваю так, як гэта зрабілі беластоцкія ўлады — культурныя ўстановы, удзельнікі культурнага жыцця, няўрадавыя арганізацыі, творцы, вышэйшыя мастацкія школы. У праграмедакуменце маюць прымацца пад увагу найбольш важныя патрэбы (пашырэнне культурных прапаноў у горадзе, пашырэнне культурнай адукацыі, вызначэнне магчымасцей і напрамкаў развіцця мясцовых культурных устаноў, прасоўванне праектаў, творцаў і аніматараў). Як падкрэсліваюць прэзідэнт Тадэвуш Трукаляскі і яго намеснік адказны непасрэдна за культуру Рафал Рудніцкі, уладары горада хочуць «вызначыць дыферэнцыятар у выглядзе культурнай візіткі горада і яго характару». Дакумент мае быць дзейсны да 2020 года.

— Падрыхтаваны на 2016 год каляндар культурных мерапрыемстваў паказвае, што мы зацікаўлены тым, каб культурныя мерапрыемствы будавалі тоеснасць беластачан, каб нагадвалі ім пра мінулае нашага горада, яго шматкультурнасць, шматканфесійнасць, — сказаў прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі.

У гэтым кантэксце, між іншым, нядаўна выказаўся ён пра беластоцкую культурную прапанову на 2016 г., якая павінна ахопліваць такія падзеі, як (пералічваю за ім): 25годдзе візіту Папы Рымскага Яна Паўла II у Беласток, 1050годдзе Хрышчэння Польшчы ці 70я гадавіна смерці Дануты Седзікуўны «Інкі» медсястры 4га эскадрона адноўленай на Беласточчыне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF