Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Слоў (ня)шкода

Міраслаў ГРЫКА

І хто б мог падумаць, што Беларусь пад аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі можа стаць мадэллю дэмакратычнай ілюзорнасці для... дэмакратычнай (ці яна яшчэ ёсць такой) Польшчы?

Відавочнай відавочнасцю ці самай сапраўднай праўдай з’яўляецца тое, што з моманту, калі ціхацёмна ўладу ўзяў над польскай дзяржавай Яраслаў Качынскі, дэмакратычныя стандарты ў абедзвюх краінах вельмі зраўняліся. На жаль, на ўзроўні ілюзорнасці. У Польшчы дэмакратычныя стандарты ўжо дасягнулі дна. У адрозненне ад гэтага, у Беларусі, яны хоць ледзьледзь, але ад таго дна адбіваюцца — прынамсі, у сферы жаданага. І такі характар мае выказванне беларускага прэзідэнта на апошнім святкаванні праваслаўнага Раства: «Мы будзем жыць у зусім дэмакратычным грамадстве права, падобна як і да гэтага часу, нават калі нас будуць невядома як крытыкаваць». Трэба прызнаць, што ягоныя словы ўтрымліваюць вялікую нагрузку палітычнай рашучасці. Невядома толькі, ці неабходнай яму для таго, каб паслядоўна перакоўваць іх у рэальнасць, ці больш для таго, каб іх... публічна фармуляваць.

Аналагічнай рашучасці хапае таксама польскаму прэзідэнту, які ў вельмі частых паведамленнях заяўляе аб сваёй прыхільнасці прынцыпам дэмакратыі. У той жа час шалёна махае пяром, падпісваючы з дня на дзень антыдэмакратычныя законы з адвагай роўнай той, якую паказвае прэзідэнт Лукашэнка, ільгучы публічна, што «дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых». Вось (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF