Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

З ног на галаву

Віктар САЗОНАЎ

Думаю, што кожны хто піша, мусіць хоць адзін матэрыял прысвяціць тэме навагодніх падзей у Кёльне. Там дайшло да таго, што многія мясцовыя пісакі не толькі запозна асмеліліся хоць штонебудзь агучыць на гэтую тэму ў сваіх свабодных СМІ, але і паспяшаліся зарана закрыць яе.

Хіба іх уладальнікі баяцца паўтарыць лёс французскага штотыднёвіка «Charlie Hebdo», або ім проста няма чаго сказаць пасля доўгагадовага праслаўлення мультыкультуралізму, сэнсу якога так ніхто і не змог растлумачыць — як мінімум мігрантам.

Я ўжо не кажу пра паліцыю ў еўрапейскіх краінах, якой проста затыкаюць рот і забараняюць нават узгадваць нацыянальную прыналежнасць злачынцаў, калі злачынцы, канешне, не карэнныя еўрапейцы. Карэнных еўрапейцаў бэсціць можна.

Таму кожны чалавек пісання, які бачыць непрыкрыты перакос у такім стаўленні да падачы інфармацыі, абавязкова мусіць выказаць свае меркаванні не толькі наконт таго, што здарылася ў шэрагу еўрапейскіх гарадоў у навагоднюю ноч, але і наконт свайго бачання як будучыні Еўропы, так і ўсёй еўрапейскай цывілізацыі ў цэлым. Гэта прамы абавязак і маральнаэтычныя патрабаванні прафесіі журналіста. Падзеі ў Кёльне гэта не толькі апошняе папярэджанне еўрапейскай цывілізацыі, але і праверка, ці ёсць яна яшчэ ўвогуле, тая цывілізацыя.

І справа зусім не ў тым, што пэўная колькасць мігрантаў, якіх тры месяцы таму жыхары Кёльна сустракалі з падарункамі, ператварылі іх навагоднюю ноч у ноч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF