Ніва № 04 (3115), 24 студзеня 2016 г.

Размеркаванне па над перапісам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сумы датацый, размеркаваныя на гэты год Міністэрствам адміністрацыі і ўнутраных спраў на «рэалізацыю задач, накіраваных на абарону, захаванне і развіццё культурнай самабытнасці нацыянальных і этнічных меншасцей і захаванне ды развіццё рэгіянальнай мовы» падобныя да мінулагодніх. Раней яны размяркоўваліся Міністэрствам адміністрацыі і лічбавізацыі, але займаліся імі тыя ж чыноўнікі. З пункту гледжання пераважнай большасці беларускіх арганізацый, якія іх атрымліваюць, безумоўна, яны недастатковыя на падрыхтоўваныя імі праекты. Простым вокам можна ўбачыць неадпаведнасць паміж велічынёй субсідый прызначаных беларусам, параўноўваючы іх з украінцамі, асабліва ў кантэксце шматлюднасці абедзвюх меншасцей на Падляшшы згодна апошняму перапісу і вынікаючых з гэтым фактам патрэб.

Па дадзеных перапісу насельніцтва ў 2011 г. у Польшчы пражывала амаль 39 тысяч украінцаў, гэта значыць грамадзян гэтай нацыянальнасці, якія адпавядаюць крытэрыям, выкладзеным у дачыненні да тэрміну «меншасць» у адпаведнасці з Законам аб нацыянальных і этнічных меншасцях. На Падляшшы ёсць іх менш чым 2 200 чалавек. Беларусаў (па гэтым спісе і гэтых крытэрыях) пражывае на Падляшшы амаль 38 500, а ў краіне амаль 44 000. Тут вось здэклараваных беларусаў амаль дваццаць разоў больш, чым украінцаў.

Саюз украінцаў Падляшша — як гэта прызнана ў міністэрскіх датацыйных рамках — на сваю дзейнасць атрымаў 23 тысячы злотых, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF