Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Гурт з падляшскім ландшафтам

Уля ШУБЗДА

Прыгожыя краявіды Кнышынскай пушчы, маляўнічыя падсакольскія вёскі ці супрасльскі Тэатр „Вершалін” гэта важныя элементы Падляшскага багацця, якія перамотваюцца ў музычных кліпах гурта „Рокі”. У іхняй творчасці адчуваюцца сімптомы новай арыентацыі, накіраванай на лакальнасць, на тутэйшасць. Відаць ідэнтыфікацыю гурта з месцам пражывання, культурным ландшафтам рэгіёна.

„Рокі” гэта рокгурт з ваколіц Беластока, які іграе музыку натхнёную такімі культавымі капэламі, як „Guns N’ Roses”, „Red Hot Chili Peppers” i „Foo Fighters”. Цікавае, што гурт складаюць асобы, якія прадстаўляюць розныя пакаленні. У групе выступаюць дзевяцігадовы Павал (перкусія), дзесяцігадовы Міхал (вакаліст), сямнаццацігадовы Лукаш (гітара) і трыццацівасьмігадовы Пётр (басіст). Аднак розніца ўзросту не перашкаджае, а наадварот, узбагачае іх каларыт. Асаблівую ўвагу звяртае вакал маладога Міхала, вучня пачатковай школы ў Васількаве. Яго настаўніцай спеваў з’яўляецца Эліза Сахарчук з беластоцкага Артыстычнага цэнтра, таксама вядомая як вакалістка фолькгурта „Саракіна”. Яе голас можна пачуць у музычным кліпе „Ліпіна” гурта „Рокі”.

Ліпіна — месца ад якога ўсё пачалося

Ліпіна — вёсачка ў Кнышынскай пушчы на шляху ЧорнаяБеластоцкая — Саколка. Якраз тут, у будынку былой пачатковай школы, бліжэй пазнаёміліся героі гурта. Летась у час канікул зладзілі яны там музычныя майстаркласы, якія далі штуршок для ўзнікнення песні пад такім жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF