Ніва № 03 (3114), 17 студзеня 2016 г.

Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў адзінаццатага выпуску Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве» адбылося ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 19 снежня, у дзень свяціцеля Мікалая. На адным са здымкаў прэзентаваных на конкурснай выставе відаць партрэт жанчыны, над якой на цэнтральным месцы вісіць ікона свяціцеля Мікалая — святога асабліва прызнанага ва ўсім свеце. Сакральная тэма прысутнічала і на іншых вялікафарматных здымках. Да конкурсу прыступіла ажно 86 асоб, ад якіх камісія атрымала каля 300 здымкаў. Сярод іх 7 чалавек атрымалі вылучэнні, а 3 удзельнікі конкурсу сталі лаўрэатамі. На музейнай экспазіцыі прэзентуюцца 40 вялікафарматных фатаграфій, паводле конкурснай камісіі — самых лепшых. На здымках адлюстраваны прырода Гайнаўшчыны і іншых рэгіёнаў Падляшша, партрэты старэйшых вясковых людзей, даўняя архітэктура, асаблівыя сітуацыі, якія можна сфатаграфаваць выпадкова або пасля доўгага назірання за наваколлем. Члены конкурснай камісіі і сабраныя на адкрыцці выставы сцвярджалі, што здымкі зроблены ў адпаведнасці з духам Віктара Волкава і з’яўляюцца яны прадаўжэннем яго думання і спосабу фатаграфавання.

— Узровень фатаграфій на выставе высокі. Уяўляюць яны прыгожае аўтэнтычнае Падляшша, а адзінаццаты выпуск фотаконкурсу сведчыць аб яго спеласці. Конкурс «Падляшша ў аб’ектыве» — добрая прамоцыя Гайнаўкі на Падляшшы і ў Польшчы, паколькі частка конкурсных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF