Ніва № 02 (3113), 10 студзеня 2016 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE (ч.ІІІ)

Марыя САШКА

Дзед Іаакім прыйшоў з горада толькі са жменькай солі і кілаграмам цукру. Бледны... Увесь тросся... Плакаў!.. — Дзеванькі вы мае, родныя!.. Бядата якая!.. Вы ж ведаеце: паміж двума рукавамі нашай Нараўкі, паміж двума мастамі, каля млынаэлектроўні нашай, стаіць гэткі невялікі хлявок, шопкабарак... Туды загналі ўсіх нашых местачковых жыдоў, яны там з труднашчамі памяшчаліся, іх сілай запіхалізамыкалі!.. Здалося мне, я быў недалёка, што стары Цынглер мне нешта рукой ад дзвярэй паказваўтлумачыўсказаць хацеў, а, вось, яго Рахелі і Сары я не пабачыў!.. Што ён мне хацеў паказаць?!. Няўжо ў хаце, пры вывадзе іх забілі?.. Іх гналі цэлай таўпой, адзетых, раздзетых, без нічога, у іх хлеб і яду адбіралі на вуліцы!.. Падумайце! Вада вакол гудзіць, а ты не нап’ешся!.. Я булку хлеба быў кінуў, што купіў, кайзеркібулачкі паднёс да донькі Борухавай — што дзетак вялатрымала за ручкі — ды ад немца прыкладам па спіне дастаў!.. Ён булкі нагамі растаптаў!.. Стрэльнуць у мяне намерыўся!..

Нікога з нашых туды не падпускаюць, сцерагуць!.. Які там дзіцячы візгстогн стаіць, дзетанькі!.. Хлеў той там, здаецца, танцуе, зараз перавернецца, разляціцца, ходзіць хадуном аж дах варушыцца, восьвось — абрушыццазаваліцца!.. Падлюгі, чаго яшчэ мучыць?!. Страляў бы, паганец ты ашалелы, ці дзе вёз бы ў даль якую! Чаго бязбожнічаеш, гэта ж што — не людзі?!. Дзяцей лякаеш — есці не даеш! Няўжо сваіх не маеш?!.

Не згадаеце, каго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF