Ніва № 01 (3112), 3 студзеня 2016 г.

GRANDE VALSE BRILLANTE (ч.2)

Марыя САШКА

Праваслаўны айцец Хрыстафор — задзівіў усіх!.. Меснасць і ўладу!... Без слова пакінуў царкву, не прыйшоў у нядзельку на Службу, ключы аддаў званару Канстанціну!.. Дзесь праз тыдзень — загудзела навінай звестка (праўдай — няпраўдай?): бацюшка падаўся быў у Белавежу, да нейкага начальства, за новай — нецаркоўнай работай, дзе сівы палкоўнік сказаў яму: — Мы тут всего два месяца — за какое время ты нас продашь, отче святой, если ты полжизни прослужил во храме и тут же, чтоты учуял такого? Бросил своё святое дело служения? Пошёл прочь, иуда! Серебрянников ищешь?!.

Айцец Хрыстафор спакаваўся, падаўся да сястры ў Ціхаволю, за Масевам...

Уладыка Гродзенскі паспешна назначыў сюды новага настаяцеля, Андрэя, які пасяліўся за рэчкай у Янове, бо плябанія, тым часам, стала ўжо «красным уголком», дзе гаспадарылі цяпер, як у святліцы, Васіль і Пракоп з сынамі... Гэта былі вядомыя ўсім «палітыканы», увесь час сідзячыя, дасюль, у якіхсьці «камітэтах»; яны «гулялі» ў нейкія грамадскія «кружкі», арганізавалі сустрэчы, танцы, вечарыны. Няраз іх «запрашалі» на паліцыю, няраз саджалі ў арышт, а яны ўсё навучаліспявалі: «Весь мир насилия мы разрушим до основания, а затем мы наш, мы новый мир построим: кто был ничем, тот станет всем»... Самі яны мелі гаспадаркі, кароў ды коней, чым займаліся іх жонкі і сыны, бо «сацыялісты» былі калі не ў казематцы — то на сходахз’ездахзгрупаваннях у Беластоку, Гродне, Брэсце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF