Ніва № 51 (3110), 20 снежня 2015 г.

Здаровыя карані Гарадоччыны

Іаанна ЧАБАН

— Мэта конкурсу — паказаць дзецям іх карані, прывіць любоў да беларускай мовы і традыцыі, — кажа Янка Карповіч з Гарадка. — Чалавек без традыцыі, як дрэва без каранёў, пазбаўлены душы і розуму. Ён становіцца неафітам, траціць усё і звычайна кепска канчае. Дзевяць гадоў арганізую конкурс, але сустракацца з літаратарамі пачалі мы тут нашмат раней. Былі слоўнамузычныя мантажы, невялікія тэатральныя выступленні, нават кніжку „Жыццём пісана” выдалі. Няма ўжо сярод нас Косціка Казлоўскага, Ніны Цыванюк, Надзі Дудзік. Засталіся толькі Анатоль Парэмбскі, Янка Федзюкевіч і Янка Грыцук. Шмат памянялася, але добра, што моладзь пачынае пісаць. Гэта будучыня нашага пісьменства.

Спадар Янка арганізацыю літаратурнага конкурсу „Пісаць можа кожны” за Кубак Войта Гарадоцкай гміны перадаў свайму сыну Рыгору, выпускніку беларускай філалогіі і працаўніку Гарадоцкага цэнтра культуры.

Конкурсныя працы былі на польскай і беларускай мовах, у тым ліку на дыялектнай.

Старшыня конкурснай камісіі Ірэна Матысюк — штодзень настаўніца польскай мовы ў Гарадку — запрапанавала ў будучыні стварыць асобныя катэгорыі для твораў польска і беларускамоўных, а яшчэ аддзяліць прозу ад паэзіі. Пакуль ацэньвалі паводле дзвюх катэгорый: дзяцей і дарослых. Асабліва гэтых першых удзельнічала сапраўды шмат.

— Гэта, перш за ўсё заслуга настаўнікаў, — гаворыць спадарыня Ірэна. — Шмат вершаў атрымалі мы са школы ў Залуках. Мне здавалася, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF