Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

Апошні подых уснарскага двара

Іаанна ЧАБАН

Уснар Верхні — сапраўды верхні. Узвышаецца ён над палямі, перарэзанымі ад усходу беларускай, лясной паласой. Удалечыні бялеюць будынкі калгаса, калісь братняга, сёння чужога УснараДольнага. Адзін і другі знаходзяцца дакладна ў палове простай дарогі паміж Крынкамі і Адэльскам, па абодвух баках калісь галоўнай дарогі з Крынак у Гародню.

Шмат тут кантрастаў паміж тлустым прошлым, а худым сённяшнім. Маленькія драўляныя хаткі, вядома, у большасці пустыя, злічыць можна на пальцах дзвюх рук. Пасярэдзіне — маленькая, вузкая брукаваная вуліца і пахілены ад старасці драўляны каталіцкі крыж. Напрыканцы вулачкі — руіны вялікай хаты з каменя ў стылі архітэктуры васямнаццатага стагоддзя. Пару метраў далей вялікі дзядзінец з рэшткамі вялікіх каменных будоўляў. Ад усходу — фронтам да мяжы — вялікая, быццам замкавая вежа з жалезнай харугвай, а на ёй вялікая дата 1777. Стаіць яна на самым краі вялікай уснарскай гары. Вежу называюць лядоўняй, таму што калісь ахалоджвалі тут мяса і малако. Пад гарой дзіка растучая альшына, астаткі дворскіх сажалак, садоў і агародаў. На гары, у каменным кругу колішняга двара, некалькі маленькіх хатак. Яшчэ там нехта жыве, нават круціцца па дзядзінцы, нягледзячы на халоднае, восеньскае надвор’е.

— Трэба нешта рабіць, каб не звар’яцець, — вітае мяне чыста пабеларуску Януш Эйсмант — адзін з гаспадароў таго ж дзядзінца.

Жыве ён тут з жонкай, пасуседску ёсць яшчэ малодшы брат, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF