Ніва № 47 (3106), 22 лістапада 2015 г.

ХХІІ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам

Аляксей МАРОЗ

У Чыжоўскай гміне арганізуецца многа беларускіх мерапрыемстваў, але пастаяннае сярод іх гэта Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам. У гэтым годзе ладзіўся дваццаць другі выпуск Асенніх сустрэч. У мінулым мерапрыемства адбывалася ў Чыжах, Кленіках, Шастакове, Збучы і Курашаве, а апошнімі гадамі — толькі ў Чыжах. ХХІІ Асеннія сустрэчы — 8 лістапада, у дажджлівае і ветраное надвор’е — згуртавала ў вясковай святліцы мясцовых аматараў беларускай культуры. Сабраным былі запрэзентаваны абрады, беларускія народныя і эстрадныя песні.

Зза дажджу і моцнага ветру частка найстарэйшых чыжавян засталася дома. Па асабістых прычынах не выступілі «Незабудкі» з Курашава. Нядаўна памерла Валянціна Пракапюк, сузаснавальніца калектыву гуртка пенсіянераў і інвалідаў у Чыжах «Верасы» і гэты гурт таксама не выступіў. Затое ад імя Чыжоўскай гміны ўдала запрэзентаваўся калектыў «Чыжавяне» з Чыжоў.

— Мы выступаем перад сваёй публікай. Гэта мабілізуе нас да працы, бо хочам паказацца як найлепш, — кажуць згодна Лена Васілюк, Галіна Максімюк і Альжбета Ціханюк. — Тут збіраецца многа публікі і мы рады, што нашых людзей цікавяць беларускія песні, з якімі мы сёння выступім.

ХХІІ выпуск Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам адкрыў войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк, які арганізаваў мерапрыемства разам з Гмінным асяродкам культуры ў Чыжах.

— У гэтым годзе ўдалося нам сарганізаваць усе вялікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF