Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Першы помнік Агінскаму

Марк ЦЫБАРТ

1 верасня 2001 года ў Маладзечне адкрылі першы ў Беларусі помнік славутаму дзяржаўнаму дзеячу і вядомаму кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму. Мала хто ведае, што першы ў свеце помнік быў пастаўлены ў Польшчы, у Гузаве каля Жырардава пад Варшавай — у месцы нараджэння князя.

Нагодай для ўзвядзення помніка быў 600гадовы юбілей Гузава, які адзначаўся ў 1998 годзе, а ў ліку яго ініцыятараў быў пробашч рымскакаталійцкай парафіі ў Гузаве ксёндз Пётр Станяк. Помнік стаіць на парафіяльным скверы перад палацам Сабанскіх і капліцай. Аўтарам помніка з’яўляецца архітэктарскульптар Анджэй Рэнес з Варшавы.

Гузаў — невялікі фабрычны пасёлак, распаложаны ў 12 кіламетрах на паўночны захад ад Жырардава. Пачаткі гэтай мясцовасці сягаюць XV стагоддзя. У палове шасцідзясятых гадоў XVІІ стагоддзя Гузаў быў цэнтрам нягродавага стараства. На сейме ў 17731775 гадах Гузаўскае стараства атрымаў Андрэй Агінскі — сакратар вялікі літоўскі. У 1797 годзе гузаўскую маёмасць пераняў Фелікс Лубенскі — міністр юстыцыі пры Варшаўскім Герцагстве. У 1829 годзе паўстаў тут адзін з першых цукровых заводаў, а ў суседняй РудзеГузаўскай пачалася будова вялікага прамысловага цэнтра, пазнейшага Жырардава. З 1856 года ўладальнікамі Гузава сталі графы Сабанскія. У сямідзясятых гадах ХІХ стагоддзя быў тут пабудаваны барочны палац з некаторымі неакласіцыстычнымі і рэнесанснымі элементамі. Архітэктар Уладыслаў Гіршль браў прыклад з французскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF