Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Танга „Інаўгурацыя„

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Напярэдадні „празніка Вялікава Акцябра” ў Беларусі прайшла яшчэ адна дзяржаўная ўрачыстасць — пятая прысяга народу першага, нязменнага і пажыццёвага кіраўніка дзяржавы. Было гэта нібыта танцы суботнім днём пасля цяжкай стамляльнай працы цягам працоўнага тыдня. Гэткае танга „Інаўгурацыя”.

На свята кожны чалавек запрашае заўсёды сабе блізкіх і падобных. Таму выбар прысутных у пампезным Палацы Незалежнасці быў абсалютна лагічным і паслядоўным. Больш за тысячу запрошаных, сярод якіх галоўныя чыноўнікі краіны, прадстаўнікі сілавых структур, розныя дыпламаты, так званыя дэпутаты, вядомыя спартоўцы, замежныя госці. На пярэднім плане была мадам Ярмошына. Цяпер, пасля прыпынення захадам санкцый да дзяржаўных чыноўнікаў і службоўцаў, яе можна так называць на французскі манер. Старшыня ЦВК — чалавек незаменны ў гэтай дзяржаве. Чарговы раз выканаўшы місію ўсяго свайго жыцця, яна ўрэшце можа выправіцца ў адпачынак на жаданыя Елісейскія палі.

У пярэдніх радах сядзелі розныя саракагадовыя і крыху старэйшыя генералы з безліччу бляшаных узнагарод на грудзях. Цікава ў якіх баях яны іх здабылі? Сярод нафталінавых пенсіянераў яшчэ савецкай школы, такіх як былы прэм’ер, ён жа галоўны акадэмік краіны, ён жа галава Адміністрацыі ППРБ Міхаіл Мясніковіч, ці наш „усесаюзны стараста”, ён жа эксгалоўны банкір, ён жа герой Беларусі Пётр Пракаповіч, стройнасцю фігураў вылучаліся знакамітая біятланістка, таксама герой ці гераіня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF