Ніва № 46 (3105), 15 лістапада 2015 г.

Зменлівая „Бардаўская восень”

Уршула ШУБЗДА

Ужо больш за дваццаць гадоў крокі, вушы і вочы людзей з уражлівай душою накіроўваюцца ў БельскПадляшскі. Тут восенню на зломе кастрычніка і лістапада адбываецца Фестываль „Бардаўская восень”. Гэта адзіны фестываль бардаўскай песні, які адбываецца па за Беларуссю і які мае так доўгую гісторыю. Ці сёлетні ХХІІ выпуск фестывалю нечым вылучаўся на фоне папярэдніх? Нечым новым, нечым станоўчым, нейкім подыхам свежасці?

На сёлетнім фестывалі „Бардаўская восень” за чатыры раўнапраўныя прэміі змагаліся дзесяць канкурсантаў. Абвяшчаючы вынікі конкурснай часткі, старшыня конкурснай камісіі Міхал Анемпадыстаў сказаў, што гэта не рэйтынг — усе ўзнагароды аднолькава важныя. Аднак Гранпры ХХІІ Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень — 2015” атрымаў гурт „Хмарка на траве”. Прэмію Радыё Рацыя атрымала Наталля Нікіціна. Прыз аб’яднання „Бельская кааліцыя” дастаўся дуэту „Yulany”, а ўзнагарода старасты Бельскага павета — Стасю Сілку. Усе пераможцы былі з Беларусі. На жаль, сёлета выканаўцы з Падляшша не паказалі нічога асаблівага. Дуэт „Хахлакі”, які дарэчы выступаў як першы ў конкурснай частцы, не надта ўпісваўся ў характар фестывалю. У мінулых гадах з Падляшша выступалі людзі, якія хацелі і мелі пераказаць нешта вартаснае. Па сёння актуальнай з’яўляецца песня Хрыстафора Сяськевіча „Айчына”. Але спяваліся таксама песні на словы беларускіх паэтаў„белавежцаў”, між іншым, Надзеі Артымовіч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF