Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.
Перад выбараміМацей ХАЛАДОЎСКІТрыста тры кандыдаты, з сярэднім узростам 40 гадоў, у тым ліку сто дваццаць жанчын, балатуюцца на парламенцкіх выбарах 25 кастрычніка за чатырнаццаць мандатаў з Падляшскага ваяводства (у краіне 7904 кандыдаты). Дзяржаўная выбарчая камісія зарэгістравала тут дванаццаць камітэтаў. У маштабе краіны за сенатарскае крэсла, у сваю чаргу, змагаецца 425 прэтэндэнтаў. На Падляшшы за тры сенатарскія мандаты спаборнічаюць два кандыдаты ў паўднёвай акрузе і па шэсць у дзвюх іншых. Па дадзеных некаторых апытанняў, перадвыбарчыя шанцы на перавышэнне выбарчага парога маюць ПіС, ГП, ПСЛ, „Лявіца разам”, „Кукіз’15” і „Сучасная” Рышарда Пэтру. Усе апытанні на момант напісання гэтага тэксту паказвалі на рашучую перамогу Права і справядлівасці. Ёсць шмат прыкмет таго, што на Падляшшы якраз ПіС збярэ найбольш парламенцкіх месцаў. Па некаторых ацэнках — дзевяць. На гэтым сеймавым спіску няма кандыдатаў, якія адкрыта прызнаюцца да беларускіх, праваслаўных каранёў. Першыя пяць кандыдатаў і восьмы гэта дзейсныя дэпутаты гэтай групоўкі, апрача Яцка Жалька з „Польшчы разам — Аб’яднанай правіцы”, выключанага раней з Платформы. Платформа, пасля адмовы змяшчэння на сваім спіску Аляксандра Сасны, як гэта было на папярэдніх выбарах з падтрымкай кааліцыйнага Форуму меншасцей Падляшша (я ўжо пісаў пра гэта тут шырока), на пятае месца паставіла лідара Форуму, навукоўца Адама Мусюка, які атрымаў падтрымку праваслаўнага архіепіскапа БеластоцкаГданьскай (...) |