Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Беларускі Нобель

Яўген ВАПА

Даведка І

Святлана Алексіевіч народжаная 31 мая 1948 г. у ІванаФранкоўску (Станіславове) ва Украіне. У 1950 г. бацька вайсковец, дэмабілізаваўся, і сям’я пераехала ў Мазыр. Бацька да студзеня 1954 г. працаваў у абкаме Палескай вобласці, пасля яе ліквідавання — дырэктарам розных школ і адначасова настаўнікам гісторыі. Сям’я перыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 г. Алексіевічы пераехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёна (1965), працавала выхавальніцай Асавецкай школыінтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ (1972). Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму» (Бяроза). У 19731976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 197684 — загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1983). Сябра Беларускага ПЭНцэнтра (з 1989). З пачатку 2000х гадоў да 2011 г. у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі і Нямеччыне. Піша на рускай мове, дэбютавала як журналістка ў 1975 г. Яна — аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя смерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час сэканд хэнд» (2013). Яе кнігі перакладаліся на ўсе асноўныя еўрапейскія мовы.

Перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF