Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.
«Мультызбераганне»Іаанна ЧАБАННа дзвярах крынскай школы вялікая афіша — некалькі архіўных здымкаў у колеры сэпія і таямнічы загаловак «З дэпартацыі па рэпатрыяцыю». Ці будзе нешта пра бежанства, а можа пра пасляваенную рухомую польскабеларускую мяжу, а можа пра пасляваенныя памежныя перасяленні жыхароў Гродзеншчыны. Дата мерапрыемства — 17 верасня, значыць 76 гадавіна паслядоўнасцей пакта МолатаваРыбентропа. Удзел у ім прынялі вучні старэйшых класаў і настаўнікі мясцовай школы. Прыйшлі таксама бургамістр Крынак Іаланта Гудалеўская, прадстаўнікі пагранічнікаў, царквы і касцёла. «З дэпартацыі па рэпатрыяцыю» — гэта некалькі здымкаў з гісторыі і сучаснасці палякаў на Усходзе, ахвяр савецкіх рэпрэсій, і іх патомкаў. Здымкі з’яўляюцца часткай праекта пад загалоўкам «Віва Падляшша», да ўдзелу ў якім запрошаны таксама крынскія школьнікі. Арганізатарам мерапрыемства, а заадно аўтарам праекта з’яўляецца варшаўскі фонд «Мультызбераганне». — Савецкія дэпартацыі пачаліся ў лютым 1940 года. Быдлячымі вагонамі везлі ў Сібір, на Камчатку і ў сярэднеазіяцкія стэпы. Паўтара мільёна палякаў запынілася на нялюдскай зямлі, — звярнулася да сабраных адна з заснавальніц фонду, вядучая мерапрыемства Іаанна Сэрачынская. Яе «нялюдскай зямлі» супярэчылі словы ганаровага госця мерапрыемства, жывога сведкі падзей Наталлі Маліцкай, дачкі дэпартаваных. Наталля нарадзілася і пражыла большасць свайго жыцця ў Казахстане. Там яна прысвяціла сябе (...) |