Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Помнік Кастусю Каліноўскаму з’явіўся ў Мастаўлянах

Уршуля ШУБЗДА

Больш за два гады спатрэбілася, каб беларускаму нацыянальнаму герою ўсталяваць помнік на яго радзіме. У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка кіраўніку Студзеньскага паўстання на Беларусі і Літве — Кастусю Каліноўскаму. Гэтая гістарычная падзея, мабыць, паўплывае на шырэйшае спазнанне постаці героя не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але сярод нас усіх.

Вёска Мастаўляны ажыла 2 кастрычніка. Маленькая прыгранічная мясцовасць, забытая і апусцелая ўжо даўно, не бачыла так шмат народу. Мясцовае насельніцтва, якое пра Каліноўскага не ведае замнога, таксама прысутнічала ва ўрачыстасці.

— Пэўна, што быў такі ў нас. Старэйшыя гаварылі, што нарадзіўся там недалёка, на прыгорачку меў хатку. Але помнік прыгожы. Кожны, хто бачыць, захапляецца.

Задума ўсталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму ўзнікла ў час 150х угодкаў ад уздыму паўстання 18631864 гадоў. Тады, на месцы, дзе сёння стаіць помнік, была асвечана мемарыяльная дошка ў гонар Кастусю Каліноўскаму.

— Гэта наша супольная ініцыятыва, — кажа войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша. — Тады, калі мы рыхтаваліся да ваяводскіх мерапрыемстваў у гонар Студзеньскага паўстання, падумалі, што варта ўшанаваць месца, з якім звязаны кіраўнік паўстання.

На ўрачыстым адкрыцці помніка прысутнічалі прадстаўнікі памежнай варты, гмінныя ўлады, школьная моладзь з Гарадка, мясцовыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF