Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

У палескай глыбінцы (15)

Ганна КАНДРАЦЮК

Любомільскі Багдан Хмяльніцкі, хоць пераможна трымаў атаманскую булаву, замест пра бой і перамогу застаўляў думаць пра бульбу. Усё з за густой сярэбранай фарбы, якая месцамі злазіла з гістарычнай фігуры і напамінала збяднелага шляхціча ў драным балахоне. У падножжа, у шэрабурых калюгах купаліся вераб’і. Дзядзька Анатоль, хоць мажны і важны па фігуры, гробся на градках з бульбай у агародчыку. Ён на момант адарваўся ад работы, стаў на зважай і адрэкамендаваў сябе: «Анатоль Антонавіч, лучшы фермер Любоміля!».

— А які ў вас сорт бульбы? — спытала я.

Дзядзька Анатоль не адрэагаваў на пытанне пра сельскагаспадарчую культуру. Здалёк было відна і чутна, што ён займаецца больш адказнай і важнай місіяй. Каб паказаць гэта на жывым прыкладзе, ён гукнуў у бок шопкі, дзе гудзела руская папса:

— Алёнка, а ну давай да работы!

На заклік выглянула заспаная прыгажуня з папяроскай у руцэ.

— Кінь таго цыбука і за бульбу бярыся! — накрычаў строга дзед.

Загад падзейнічаў, хоць не цалкам так, як жадаў таго Анатоль. Алёнка, не кідаючы папяроскі, прысела на кукішкі і з усмешкай, быццам курачка, пачала грэбціся ў зямлі. Праца побач строгага дзеда напамінала дзіцячую гульню і нейкую паказуху.

— Вось як трэба пераваспітываць моладзь, — адзначыў задаволены Анатоль. — Іначай ніколі не будзе спакою і дабрабыту ў нашай краіне.

* * *

Калі мы праз плот гутарылі з Анатолем, як з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF