Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

ХІІ Археалагічны фэст каля Збуча

Аляксей МАРОЗ

Штогадовы археалагічны фэст на гарадзішчы каля Збуча стаў ужо візітнай картачкай Чыжоўскай гміны і Гайнаўскага павета. Прыязджаюць сюды айчынныя і замежныя турысты па дарозе ў Белавежскую пушчу. 13 верасня на збуцкім гарадзішчы адбыўся чарговы, ХІІ Археалагічны фэст, падчас якога мясцовае насельніцтва і прыезджых чакала многа атракцыёнаў. У іх ліку змаганні сярэднявечных ваяроў і прэзентацыя звычайнага жыцця ў даўніх часах у выкананні груп гістарычных рэканструкцый. Выступілі таксама вакальнамузычныя калектывы, можна было купіць традыцыйнае харчаванне, стылізаваныя на далёкае мінулае памяткі і сучасныя сувеніры. Наймалодшыя гулялі ў гарадку для дзетак, прымалі ўдзел у конкурсах і сачылі за ўсім, што адбывалася паміж насыпамі гарадзішча, якое археолагі датуюць на ІХХ стагоддзі. Фэст быў удалым урокам гісторыі для ўсіх наведвальнікаў збуцкага фэсту.

На археалагічны фэст прыбылі госці — паслы Сейма РП, ваяводскія, павятовыя і гмінныя радныя, кіраўнікі гмінных самаўрадаў і самаўрадаўцы. Мерапрыемства адкрыў войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк — арганізатар фэсту разам з Гмінным асяродкам культуры ў Чыжах.

— Ужо дванаццаты раз арганізуем археалагічны фэст у рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны. Паказваем змаганне ваяроў і жыццё ў сярэднявеччы, прапануем іншыя атракцыёны. Не забываем пра беларускі характар нашых зямель і таму на сцэне так многа беларускага рэпертуару, — сказаў войт Чыжоўскай гміны Юры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF