Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Будаваў і фатаграфаваў Ляўкова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Бывае так, што калі ў нейкае застылае асяроддзе трапіць чалавек звонку, новы, ён уносіць у тое асяроддзе і новыя станоўчыя якасці.

Размаўляю з ураджэнцам Сакольшчыны Ежы РАВІНСКІМ.

— Вы родам з Цесніска, што ў Янаўскай гміне...

— З Малога Цесніска, там было пяць хат, а цяпер то мабыць там больш хат чым людзей. Там недалёка ёсць такія горы, Карпацкія, не Карпаты, толькі Карпацкія, 229 метраў н.у.м. найвышэйшы пункт. Я ў тых гарах, а яны недалёка Цесніска, правёў усё дзяцінства.

— У школу Вы хадзілі ў Краснае? Там такая драўляная школа стаіць і я быў здзіўлены, што яна цэлая, не нішчаная, як гэта бывае ў іншых мясцовасцях. Будынак зарос, быццам туды ўжо ніхто і не заглядае.

— Я ў Красным быў два гады таму на вяселлі ўнучкі майго брата. І я тую школу аглянуў з усіх бакоў. Гэта быў такі сентыментальны ўспамін. І жаль ахоплівае. Мне ў дзіцячых гадах здавалася ўсё такім вялікім, а цяпер здаецца такім малым. І шкада, што будынак трухлее, што няма яму гаспадара. Бо на гэтай тэрыторыі, каля Нараўкі, усе школы добраўпарадкаваны — калі не на святліцу, то на іншыя мэты. А там неяк так не атрымалася. І ў Купліску стаіць падобная драўляная школа.

— А калі школу ў Красным пабудавалі: да вайны?

— Да вайны.

— З таго часу многа змянілася. Вось у Ляўкове няма ўжо тых школьных будынкаў, у якіх я вучыўся. Была „старая” школа, і „новая”, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF