Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Моўная русіфікацыя Беларусі

spring96.org

Перавага рускай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сферах жыцця супярэчыць не толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасці краіны. У падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам „Вясна” артыкуле — спроба яшчэ раз звярнуцца да моўнага канфлікту і важнасці яго вырашэння.

Мова як сродак камунікацыі з’яўляецца аб’ядноўваючай прыкметай народу, падмуркам нацыянальнай культуры, нацыянальнай самасвядомасці і яе перадачы нашчадкам. Пакуль жыве мова, жыве народ. Па дадзеных ЮНЭСКА беларуская мова адносіцца да тых моваў, якім пагражае знікненне. І справа тут не ў неспрыяльных культурналінгвістычных абставінах альбо натуральнай асіміляцыі. Тое, што адбываецца з беларускай мовай — вынік свядомай дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на вынішчэнне роднага слова з усіх сфераў грамадскага жыцця. „Нечуваная ў свеце дзяржаўная моўная дыскрымінацыя беларусаў мае вельмі працяглую гісторыю, якая вымяраецца не дзесяцігоддзямі, а стагоддзямі,” — адзначае доктар гістарычных навук Леанід Лыч і дадае, што „гэтак паслядоўна, як у Беларусі, нідзе больш такая дзяржаўная дыскрымінацыя мовы не праводзілася”. Калі гаварыць пра сучасны гістарычны этап, то знакавай падзеяй стала прыняцце ў 1990 годзе „Закона аб мовах”, які павінен быў спрыяць адраджэнню мовы беларускай нацыі. У 2м артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расійская мова кваліфікавалася ў законе як „мова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF