Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Золата Якава Замуленіка

Іаанна ЧАБАН

— Гавораць што польскі народ кепскі, — кажа Анатоль Парэмбскі з ВалілаўСтанцыі, — але я лічу, што 80 працэнтаў з іх гэта добрыя людзі.

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў Страшаве на каталіцкія Каляды 25 снежня 1927 года. Не можа быць, каб праваслаўны мужык святкаваў свой дзень народзінаў разам з каталіцкім Богам, — падумалі міжваенныя польскія чыноўнікі. Таму пайшлі насупраць божаму рашэнню і перапісалі яго на 23 снежня. У Страшаве гадаваліся бацькі і дзяды спадара Парэмбскага. Ён сам яшчэ ў дзяцінстве запыніўся ў недалёкіх, праслаўленых Кастусём Каліноўскім, Мастаўлянах.

У выніку міжваенных земляробчых рэформ мастаўлянскі маёнтак славутага рэвалюцыянера царскіх часоў распарцалявалі. Зямлю прадалі толькі палякам — перасяленцам з цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Польшчы.

Выключэннем быў тут Іван Парэмбскі — бацька спадара Анатоля, які ў 1928 годзе набыў адзін з маёнткавых участкаў. Праваслаўны беларус перахітрыў польскіх чыноўнікаў сваім розумам, польскагучным прозвішчам, а перш за ўсё грашыма. Адкуль іх набраў?

— Заўсёды так было, што нават у вёсцы адны жывуць лепш, а другія горш, — тлумачыць спадар Анатоль. — Найчасцей горш жыве той, якому не хочацца рабіць.

Яго дзеда па мамінай лініі — Якава Лебядзінскага ў вёсцы звалі Замуленікам, таму што не мог выседзець без работы. Някепска гаспадарыў, а яшчэ і ў лесе рабіў. Грошай заўсёды хапала.

Пачалося бурнае дваццатае стагоддзе. Першая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF