Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Бяседа з Маркам і Матэвушам

Іаанна ЧАБАН

— Гэтую ідэю перанялі мы ад Міраслава Каравая, — прызнаецца беластоцкі гімназіст Матэвуш Карнілюк.

Целушэцкая бяседа — развітанне з летам, як заўсёды, адбылася на пляцоўцы былой школы.

— Хочам інтэграваць усе пакаленні жыхароў і выхадцаў нашай вёскі, — гаворыць далей мой суразмоўца.

У Целушкі Матэвуш прыязджае да дзядоў і каб сустрэцца з калегамі, як і ён сам, штодзень жывучымі ў вялікім Беластоку.

Бяседу сарганізаваў разам з вучнем сярэдняй школы Маркам Кульгаўчуком і солтысам Целушок — Гражынай ХарытанюкМіхей. Рыхтаваліся цэлае лета. У асноўным канцэнтраваліся на парадкаванні прышкольнай пляцоўкі і самага будынка.

— Папрыбіралі мы, між іншым, школьны склеп і верх — былыя кватэры настаўнікаў. А яшчэ зрабілі пакупкі, ад айца Гаўрыіла пазычылі палаткі бяседнікам, прыдумалі конкурсы малышам і дыскатэку дарослым.

І гэта далёка не ўсё, чым Матэвуш і Марк займаліся на працягу апошніх двух месяцаў. Усё для вёскі. Сапраўдныя, адказныя гаспадары з такімі тут ніколі не прападуць.

Солтыска Гражына ХарытанюкМіхей марыць пра пераўтварэнне былой школы ў сучасную вясковую святліцу. Паднішчаны будынак ужо служыць месцам пасяджэнняў вясковай рады. Нейкія грошы прызначаныя з салэцкага фонду пойдуць на пачатак рамонту.

— Шукаем спонсараў. Што будзе далей пакажа час, не ўсё адразу. Асноўнае, што мясцовыя падтрымліваюць, што ім гэта патрэбна, — спадзяецца на пазітыўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF