Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Адказнасць вялікіх

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гэты свет створаны для вайны. Таму, хто ў гэтым сумняваецца, варта перачытаць Біблію ці кароткі курс сусветнай гісторыі. Вайна ідзе бесперапынна ад пачатку існавання чалавецтва на планеце Зямля. Вайна ідзе ў сэрцах і душах. Вайна ідзе на вадзе і сушы, а з дваццатага стагоддзя і пад вадой і ў паветры ў небе. А з дваццаць першага магчыма пойдзе і ў космасе, як у тых фантастычных фільмах. Войны вялі і вядуць супердзяржавы, імперыі, звычайныя і маленькія дзяржавы, злачынныя групоўкі, а таксама народы, якія імкнуцца вызваліцца ад чужаземнага панавання. Таму войны, відаць, проста непазбежныя. Але зразумела і іншае — многіх з іх можна было б унікнуць, каб палітыка моцных гэтага свету была больш абачлівай, каб яны рабілі высновы з урокаў гісторыі і не паўтаралі памылак мінулых стагоддзяў. Ды не туды тое. Вось маюць зараз Амерыка з Еўропай вялізныя праблемы ў шэрагу азіяцкіх і афрыканскіх краін — і на самых гэтых тэрыторыях і ў сваіх дзяржавах з наплывам мігрантаў. Але самі вінаватыя ў значнай ступені, што дайшло да такога. Высокія палітыкі не хочуць вучыцца на памылках іншых і ніяк не могуць зразумець, што розныя народы на розных кантынентах знаходзяцца на розных ступенях развіцця. Даказана гэта рознымі навуковымі даследаваннямі, на якія заходнія лібералы навешваюць страшныя ярлыкі, але абвергнуць проста не ў стане. І пераскочыць, прыкладам, ад родапляменнага ўкладу да развітой дэмакратыі пэўныя народы Азіі ці Афрыкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF