Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Зноў без камітэта

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты і сенатары выбарчыя камітэты маюць час да поўначы 15 верасня. Таксама і на сёлетніх, восеньскіх парламенцкіх выбарах (25 кастрычніка) беларусы на Падляшшы не пойдуць пад сцягам свайго камітэта. Атаясамляючыся з беларускасцю, канкуруюць за месцы ў парламенце са спіскаў камітэтаў, фармаваных палітычнымі партыямі, а на выбарах у Сенат Яўген Чыквін будзе старацца за галасы выбаршчыкаў пад сцягам свайго камітэта. Калі я нядаўна быў у парламенце, дэпутат Рышард Галя, які прадстаўляе ў ім нямецкую меншасць, расказваў: «Таксама і на гэтых выбарах наша меншасць будзе балатавацца ў рамках незалежнага выбарчага камітэта. Гэтак было ад першых парламенцкіх выбары ў Трэцяй Рэчы Паспалітай. Нямецкая меншасць з усяго Апольскага ваяводства звольнена ад пяціпрацэнтнага парога на краёвым узроўні. Колькасць мандатаў, якія з выбараў на выбары дасягаем, аднак, скарачаецца. У мінаючым скліканні парламента я быў адзін. На маючых адбыцца выбарах мы мяркуем, што здабудзем два дэпутацкія мандаты і адзін сенатарскі».

Заўважыў: «Варта было б у будучыні разгледзець пытанне аб стварэнні такога выбарчага заканадаўства, якое дало б таксама і іншым меншасцям рэальную магчымасць прэтэндаваць на месцы ў Сейме, але не са спіскаў іншых камітэтаў, напрыклад, палітычных партый».

Чаму беларусы зноў не ідуць пад сваім імем? Несумненна, адказаў вельмі шмат, але я папрасіў адказаць на гэтае пытанне двух вядучых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF