Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Левы Сасна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як толькі я паспеў згадаць тыдзень таму, якраз перад высылкай у друкарню папярэдняга нумара «Нівы», дасюлешні пасол Сейма ад СЛД Яўген Чыквін 24 жніўня ў горадзе БельскПадляскі абвясціў свой удзел у выбарах у Сенат з падляшскай паўднёвай акругі, якая ахоплівае Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і ВысокаМазавецкі паветы (№ 61). Мае ён балатавацца з незалежнага Выбарчага камітэта выбаршчыкаў «Чыквін у Сенат», які, — як сказаў, — складаюць прадстаўнікі палітычных колаў, органаў мясцовага самакіравання, грамадства. Пераконваў, што «эканамічнае супрацоўніцтва з нашымі ўсходнімі суседзямі — Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай — можа і павінна стаць важным фактарам, які стымулюе развіццё прадпрыемстваў у рэгіёне (...). Прыязджаючых з за нашай усходняй мяжы можа быць значна больш, але патрэбны дыялог і супрацоўніцтва, у тым ліку міжпарламенцкага вымярэння». Ён заўважыў: «Я перакананы, што гэта магчыма, каб атрымаць згоду беларускага боку запусціць бязвізавы рух у памежнай зоне, што забяспечыла б адчувальныя выгады для нашых грамадзян. У рамках Парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, якой у бягучы перыяд з’яўляюся старшынёй, мы праводзілі дыялог па гэтым пытанні з прадстаўнікамі беларускай дзяржавы». Дадаў: «Мы павінны вярнуцца на расійскі рынак з нашымі таварамі, у прыватнасці, з сельскагаспадарчай прадукцыяй, што мела б вялікае значэнне ў сектары перапрацоўкі малака, такой развінутай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF