Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Дастаткова вар’яцтва

Міраслаў ГРЫКА

Варшаўская газета «Super Express» прарочыць чарговы канец свету. Так, газета! Гэта не памылка. Гэта не маючая сабе роўных у стваранні фактаў высмактаных з пальца штодзёнка, якая не заслугоўвае, каб назваць яе інфармацыйнай газетай. Хіба што палічыць надзейным яе апісанне свету, падобнае таму, якое стварае ў сваім розуме хворы бедалага, перакананы, што рэальнасць з’яўляецца проста праекцый яго пакутлівага мозга. Такім чынам, усё гэта сапраўднае настолькі, наколькі стваралася ў яго стомленай галаве. Усё, што за яе межамі — гэта ілюзія, фантазіі, сонкашмар. Такое меркаванне — нічога новага. У філасофіі даўно сфармаваўся аналагічны погляд, пад назвай саліпсізм, які прапаведуе — інфармую за энцыклапедыяй Ляруса — што «спазнаваная рэальнасць з’яўляецца толькі комплексам адчуванняў, прадуктам самасвядомасці, чымсьці спантанным або створаным штучнай стымуляцыяй».

«Штучная стымуляцыя», верагодна, ключавое вызначэнне для разумення чалавечага шаленства, якое праяўляецца ў шматлікіх і надалей жывых тэорыях змовы. Пачынаючы ад тае, якая сцвярджае, што габрэі кіруюць светам або, альтэрнатыўна, масоны, праз нядаўна створаную «смаленскую», і канчаючы на адраджаючыхся як міфічны фенікс з попелу тэорый аб хуткім канцы свету. Усе яны здаюцца быць створаныя па той жа формуле. Цікава, што застаецца яна нязменнай на працягу многіх, многіх стагоддзяў. Толькі змяняецца яе форма, гістарычны антураж, неістотныя аздабленні. На самой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF