Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Перафарматаванне і некандыцыя

Уладзімір ХіЛЬМАНОВІЧ

Разумныя людзі вучаць, што дурны тон у журналістыцы — злоўжываць у тэкстах замежнымі словамі, тым больш у загалоўках. Але парушаю зараз гэтыя каноны, таму што ніяк я не змог падабраць адпаведных беларускіх слоў — выходзіла альбо неадпаведна, альбо зусім нелітаратурна і нават нецэнзурна.

Балота так званай выбарчай кампаніі на мінулым тыдні было ўсё ж істотна скаланутае некалькімі падзеямі. Цяжка вельмі характарызаваць удзельнікаў гэтага працэсу, каб абысціся без крайніх, рэзкіх і катэгарычных ацэнак. Тым больш толькі надзвычай лянівы не кінуў каменя за апошні час у беларускую дэмакратычную апазіцыю. Яна, з горам папалам вытрымаўшы ў 2010 годзе сапраўдны разгром з боку ўладаў, перажыла за наступныя амаль пяць гадоў заканамерны псіхалагічны крызіс, а таксама крызіс ідэалагічны. Да новых так званых выбараў дэмакратычная апазіцыя падышла з невыносным цяжарам паразаў і разгубленасці. І вось зараз выхад на волю палітычных вязняў, у першую чаргу Мікалая Статкевіча, даў новы імпульс для перафарматавання апазіцыйных сіл. Зрух гэты, пэўны штуршок, трэба ацэньваць з асцярожным аптымізмам, але гэта хоць нешта пасля гадоў невыразнай арыентацыі, сварак і нявызначаных пазіцый. Для тых, хто яшчэ не ведае, патлумачу, што ў Менску адбылася сустрэча і прэсавая канферэнцыя з удзелам экскандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, лідара нядаўна створанага руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”, таксама кандыдата (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF