Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Гарадок расспяваны больш за 60 гадоў

Міра ЛУКША

Ірэна Паўлючук спявае ў ім з самога пачатку: „Мы — адзін з першых непрафесійных калектываў беларускай песні, які з’явіўся на Падляшшы”.

— 8 сакавіка 2014 г. прайшло шэсцьдзесят гадоў ад заснавання рэгіянальнага харавога калектыву з Гарадка. У аматарскім мастацкім руху гэта значны ўзрост. Кожны, хто ўступіў у кантакт з сапраўдным запалам фарміравання сваіх інтарэсаў, добра ведае, колькі моцнай волі, настойлівасці і асабістых ахвяр патрабуе мастацтва ў самадзейнасці. Трэба пераадолець шэраг арганізацыйных цяжкасцей, збалансаваць сямейныя і працоўныя абавязкі, і прысвяціць свой асабісты час. У сваю чаргу, калектыў хваляць за жывучасць і даўгавечнасць, а таксама высокія мастацкія ўмеласці. Слухачы ўдзячныя за моманты радасці і прыклад мадэлі для пераймання, — адзначае Вера Тарасэвіч, збіральніца памятак з гісторыі калектыву, аўтарка альбома «Легенда гарадоцкай культуры — „Расспяваны Гарадок” 19542014». — Годны юбіляр — вядомы гарадоцкі харавы калектыў «Расспяваны Гарадок» з’яўляецца адным з найстарэйшых, самых лепшых і самых актыўных калектываў мастацкай самадзейнасці беларускай меншасці ў Польшчы. Без заснавальніцы і шматгадовай шляхетнай дамы «Расспяванага Гарадка» — Ніны Мушынскай — і прадаўжальніцы яе працы — Ніны Цыванюк — не было б сёння ўспамінаў і падвядзення вынікаў. Неабходна адзначыць вялікую ролю музыкаў, якія на працягу многіх гадоў супрацоўнічалі з гуртом — Сцяпана Копы і, у апошні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF