Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Чарговы кулінарны поспех дубравянак

Уршуля ШУБЗДА

У апошніх гадах запатрабаванне на свойскія прадукты стала свайго роду модай. У крамах прапаноўваюць нам кумпякі, „бабуліну шынку” ці гаспадарскі хлеб. Тое, што калісьці было неабходнае ў дамашнім меню, сёння з’яўляецца эксклюзіўным прадуктам на продаж.

Свойскае масла з ваколіц ДубровыБеластоцкай трапіла ў Спісак традыцыйных прадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы. Гэта пасля свойскіх сыруклінка і хлеба на заквасцы, трэці выраб, якога вытворчасцю займаецца Дуброўскае таварыства мясцовага прадукту.

— Мы вельмі доўга чакалі гэтага рашэння, — кажа Галіна Радуха, старшыня арганізацыі. — Разлічваем на тое, што занясенне ў спісак нашага масла будзе свайго роду рэкламай. Так як і ў выпадку сыруклінка, пра які даведалася ўся Польшча, так і зараз знойдуцца фанаты свойскага масла.

Смак свойскага масла ў ваколіцах ДубровыБеластоцкай зведаў амаль кожны мясцовы жыхар. Аднак сёння толькі некаторыя маюць час і прылады, каб гэты ласунак зрабіць самастойна.

— Гэта вельмі цяжкая работа, — дадае Галіна Радуха. — Найлепш, каб масла збіваў цярплівы мужчына. Не заўсёды смятанка ўзаб’ецца ў 15 хвілін, часам спатрэбіцца нават паўгадзіны, а то і даўжэй.

Рэцэпт на свойскае масла гаспадыні з Дуброўскага таварыства мясцовага прадукту ведаюць з дзяцінства. Такое масла можна было калісьці купіць у Дуброве, аб чым сведчыць згадка ў „Статыстычным штогодніку ДуброваБеластоцкая 1972 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF