Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Юбілейны фестываль

Уладзімір СІДАРУК

Юбілейны фестываль шматлікіх культур і народаў „З вясковага панадворка”, які праходзіў 2426 ліпеня ў Чаромсе, па за намі. Арганізатарамі гэтай цыклічнай імпрэзы былі фолькавы гурт „Чарамшына” і Таварыства любіцеляў народнай культуры, а дакладней кажучы — лідары фолькавай групы Барбара і Міраслаў Самасюкі. Мерапрыемства пачалося ў пятніцу ў 12 гадзін з канферэнцыі „Культура — народ — этнічнасць на памежжы Еўропы і свету”. Суарганізатарам канферэнцыі быў Універсітэт у Беластоку. У 18:30 адкрылася выстаўка „Бежанства. Незвычайная гісторыя звычайных людзей”. Выстаўку падрыхтаваў Белавежскі нацыянальны парк у супрацоўніцтве з парталам bіezanstwa.pl.

Ужо зранку пляцоўка перад Гмінным асяродкам культуры бурліла жыццём. Купцы ставілі латкі з цацкамі, ласункамі, марожаным, пражанай кукурузай, вырабамі народных майстроў. Прылаўкі пад парасонамі з лагатыпам піва маркі „Зубр” расставіў піваварны завод. Дзве трыбуны з лаўкамі для сядзення чакалі публіку. А гэтая сёлета не падвяла. Задбалі пра гэта арганізатары мерапрыемства. „Чарамшына” ў сацыяльнай сетцы „Фейсбук” загадзя змясціла праграму юбілейнага фестывалю і інфармацыю аб начлежнай базе. Мазавецкая чыгунка пяты год прывяла ў рух адмысловы цягнік для фестывальных гасцей (бясплатны праезд) з ВаршавыУсходняй у Чаромху. Цягнік адправіўся з Варшавы ў пятніцу ў 15:20, а з Чаромхі вярнуўся ў нядзелю а 23:00. Да афіцыйнага адкрыцця фестывалю пляцоўка запоўнілася да апошняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF