Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Лёс паэтаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За заслонай сусветнай карупцыі і прадажнай рэалпалітык, за тупой маскоўскай агрэсіяй і нянавісцю крамлёўскай прапаганды, за псеўдавыбарамі ў Беларусі, ад якіх цягне на ваніты, хочацца паразважаць пра нешта больш вечнае, а менавіта пра паэтаў. Лёс паэтаў ніколі не быў просты — гэта асаблівая дарога, фатальнасць, наканаванасць. Напэўна гэта з кожным чалавекам, але лёс паэтаў — заўсёды больш наглядная ілюстрацыя нашага быцця на гэтай зямлі.

Самы яскравы прыклад — найвялікшы талент у гісторыі беларускай паэзіі Максім Багдановіч, якому Бог адвёў толькі 25 гадоў. Ад сухотаў і тыфу тады згаралі многія. Алаіза Пашкевіч памерла ў 40, а Паўлюк Трус, як і Багдановіч, у 25 гадоў. Не цяжка, аднак, уявіць, што было б з вялікім Максімам ды іншымі, каб яны пажылі яшчэ гадоў пятнаццацьдваццаць. Яны былі б дакладна знішчаны антычалавечым сталінскім рэжымам. Як бязлітасна былі закатаваныя, забітыя сотні іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў у засценках НКВД і сібірскіх лагерах. Пясняр Вільні і рэдкі талент Уладзімір Жылка, не вытрымаўшы пераследу і здзекаў, памёр у ссылцы ў 1933 г., маючы няпоўныя 33 гады. Полацкі паэт Мікола Гваздоў загінуў у савецкім канцлагеры пад Варкутой каля 1937 г. У 1938 г. у лагеры загінуў паэт і драматург Леапольд Родзевіч, у перасыльным пункце памёр Міхась Багун. У зняволенні ў снежні 1939 г. не стала Макара Краўцова. У 1940 г. у савецкім канцлагеры пад каменнымі глыбамі загінуў Уладзімір Хадыка. У 1942 г. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF