Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Бура ў Сямятычах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У цені амаль скандалу прайшоў сёлета IV Міжнародны фестываль «Культура без межаў», які ад пачатку спадарожнічае Міжнароднаму сямятыцкаму кірмашу памежжа. На сцэне фестывалю выступілі калектывы з Латвіі («Sprigultis»), ромскі («Цыганскае сэрца» з вёскі Ігрылы пад Саколкай), сямятыцкі з польскім рэпертуарам («Małe Podlasie»), але ў асноўным беларускія з Беларусі («Бяседа», «Песняры», «Белыя росы») і беларускія з Беласточчыны («Калінка» і «Ас» з Беластока, «Оморфос» з Сямятыч). Да гэтага прадстаўнік арганізатара фестывалю, віцэ-старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень у катэгарычным тоне абвінаваціў улады Сямятыцкага павета: «Арганізацыя Фестывалю прадугледжвала таксама падтрымку павятовага староства. Аднак павятовыя ўлады ў гэтым годзе праігнаравалі патрэбы нацыянальных меншасцей, хоць яны абавязаныя рабіць гэта па законе». Тут ён спаслаўся на закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове, які накладвае на дзяржаўныя органы абавязак падтрымліваць культуру нацыянальных меншасцей.

Гэта выклікала буру. Нягледзячы на супраціў старшыні ГП БГКТ Яна Сычэўскага, на сцэну ўвайшоў урэшце (паміж выступленнямі чарговых калектываў) староста Ян Залеўскі, разам са старшынёй Сямятыцкага кансорцыума эканамічных ініцыятыў Мечыславам Свайдам, арганізатарам сёлетняга Х Міжнароднага сямятыцкага кірмашу памежжа. Незадоўга да выхаду на сцэну староста заявіў у размове з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF