Ніва № 31 (3090), 2 жніўня 2015 г.

Чаму павыязджалі

Іаанна ЧАБАН

— Ці гэта вайна была ці што... — раздумвае жыхарка Паўлаў Вера Яканюк, народжаная ў 1932 годзе.

— Неабходна было, гэта ж не адна вёска, усе павыязджалі, — тлумачыць ёй субяседніца, сяброўка з вясковай лавачкі Марыя Садоўская 1928 года нараджэння.

Вольга — маці спадарыні Веры Яканюк, нарадзілася ў 1914 годзе ў Сацах, а ўжо год пазней прыйшлося ёй блудзіць па шырокім свеце. На дарогу баба Марфа насушыла сухароў. Пазапрагалі коней і паехалі, ніхто не застаўся. Калі вазы парассыхаліся, а коні паздыхалі, Марфа, яе муж Андрэй і дзеткі Вольга, Валодзя і Надзя пераселіся на чыгунку, якая завезла іх у далёкую Калугу. Далёкую і галодную. Запыніліся ў хаце барадатага дзеда, які цэлымі днямі на печы сядзеў, а яго жонка сама сеяла, арала, прала, ткала. Доўга яны там не вытрымалі. Неўзабаве, у пошуках лепшага жыцця, адправіліся на Украіну. Дарога была надта цяжкай і доўгай. Ваду кубкамі з лужын чэрпалі і праз шматку працэджвалі, але пражылі, даехалі. Даехалі ў сапраўдны рай — адна пшаніца, свежы хлеб штодзень, пірагі, пячэнне, мяса. Добрыя людзі там былі, на працу іх не ганялі, усё пад нос падстаўлялі. Праўда, мясцовы царкоўны стораж наняў маленькую Вольгу прадаваць крыжыкі. Ці плаціў ёй за гэта, невядома. Заехаўшы пад указаны ім раней адрас, пачулі ад гаспадара:

— Ой, не прыходзьце да нас, нявестка надта кепская, нас з хаты ганяе і вас пагоніць, — смяецца, успамінаючы бабіны гісторыі, спадарыня Вера.

Тут жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF