Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Верныя дочкі строгага праваслаўя

Іаанна ЧАБАН

— Бабуля, а ты якая? Польская ці руская?

— Руская.

— А мо беларуская?

— Руская.

Так выглядалі мае першыя пошукі ўласнай нацыянальнай тоеснасці.

Бабуля Вера Янкаў нарадзілася ў 1918 годзе ў Шыбраі Тамбоўскай вобласці. Даўно няма яе ў жывых. Памерла ў цёплы, сонечны дзень, зараз пасля завяршэння службы на свята Успення Прасвятой Багародзіцы. З востраўскага фэсту ў Крынкі вярталася я пехатою, жніўнымі палямі, напрасткі. Гэтай дарогай цётка Алена з маладой Верай хадзілі ў Крынкі жыдам служыць. Ішла я і ўспамінала надзвычай сціплае жыццё гэтых дзвюх жанчын. У той момант, зусім несвядома, але мабыць падсвядома, здзяйсняла я асабіста апошняе бабулінае падарожжа знаёмай да болю сцяжынай. Бацюшка не пагаджаўся хаваць яе разам з Багародзіцай. Той дзень адведзены выключна Прасвятой. Але ж чаму не паслухаць Божага голасу? Ён жа, прынамсі, павінен быць царкоўным аўтарытэтам. Калі паклікаў Веру на Успенне, значыць, яна гэтага заслужыла. Вера, хаця ў манастыры ніколі не пражывала, вяла сябе як найсапраўднейшая з сапраўдных манашка. Належала да востраўскага царкоўнага брацтва і як братчыцы паклалі ёй у труну брацкую свечку.

Гладка прычэсаныя валасы заўсёды скрывала пад завязанай пад барадой хусткай. Нават спаць лягала ў хустцы. Ніякіх завушніц, ні пярсцёнкаў. Жыла ў невялікай хатцы ў Паўднёвым Востраве пад вялікім, абвешаным фіранкамі і быццам вечным агнём лампад, святым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF